BE RU EN

Яўген Афнагель - супергерой беларускага супраціву

  • 5.05.2021, 16:00

Гэта майстар падполля і гарадской герыллі.

Яўген Афнагель на фронце ўжо чвэрць стагоддзя. З 1996 года, піша Telegram-канал «Народная грамада».

Ён быў і камандзірам легендарнай койданаўскай рады «Маладога фронту» (КРАМФ), і ў 2001 заснавальнікам знакамітага «Зубра».

Гэта майстар падполля, канспірацыі, гарадской герыллі, і палітмаркетынгу.

Афнагель быў адным з лідараў і Плошчы-2006 года, і Плошчы-2010. І лідарам «Джынса», і адным з лідараў «Еўрапейскай Беларусі».

Пасля 19 cнежня 2010 ён змог падмануць лукашыстаў і з падполля, выйшаўшы з атачэння, сысці ў Польшчу, але ў 2016 Жэня вярнуўся ў Беларусь.

З Яўгенам Ігаравічам я пазнаёміўся ў сакавіку 2008. На Акрэсціна. Пасля 90 гадоў БНР.

У лютым 2019 мы пачалі змагацца супраць лукашызму разам. У адным акопе.

Гэта супергерой беларускага супраціву. За паўтара года мы прайшлі з ім пекла лукашызму. І мы пераможам.

Жэня ў палоне ўжо амаль 8 месяцаў. А 12 траўня тысячы і тысячы сапраўдных беларусаў яго падтрымаюць. Жыве Беларусь!

12траўня ў Магілёве павінен пачацца разгляд «крымінальнай справы» сустаршыні аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, актывісткі Ірыны Шчаснай, а таксама каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Паўла Юхневіча, Змітра Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Судзілішча будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Апошнія навіны