BE RU EN

«Нямеччына паказала ў выпадку з Сірыяй, што злачынствы супраць чалавечнасці могуць карацца»

  • 5.05.2021, 11:11

Займацца справай супраць Лукашэнкі будзе каманда спецыялістаў у рэжыме Асада.

На Лукашэнку падалі заяву на імя генеральнага пракурора Нямеччыны. Займацца справай будзе тая ж каманда нямецкіх юрыстаў, якая працавала са злачынствамі сірыйскага рэжыму Асада супраць чалавечнасці, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Вось вытрымкі з дакумента:

«Нямеччына паказала ў выпадку з Сірыяй, што такія злачынствы супраць чалавечнасці могуць пераследвацца і карацца. Усяго некалькі тыдняў таму Эяд А., былы супрацоўнік сакрэтнай службы сірыйскага рэжыму, паўстаў перад Вышэйшым рэгіянальным судом Кобленца паводле абвінавачвання ў катаваннях і пазбаўленні свабоды і быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Мэтай працэсу з'яўляецца пастанова Вярхоўнага Суда Нямеччыны, які паслужыць асновай для падачы заяўкі ў групу COMET у Брусэлі, якая, абапіраючыся на Агульную пазіцыю Рады Бяспекі 2001/931/CFSP аб тэрарызме, можа ўнесці Лукашэнку і суўдзельнікаў у спісы тэрарыстаў».

Апошнія навіны