BE RU EN

Лукашэнка пагражае Захаду перакрыць транзіт праз Беларусь

  • 5.05.2021, 10:32

Санкцыі супраць рэжыму дапяклі дыктатара.

Узурпатар падкрэсліў, што нельга пакідаць заходнія санкцыі без адказу, піша БелТА.

«Асабліва еўрапейцы шчыруюць у гэтым. Я не буду тут распаўсюджвацца, выказваць нейкія думкі, проста скажу, каб вы разумелі: калі еўрапейцы хочуць праблем у сябе ў сувязі з гэтымі санкцыямі, яны іх атрымаюць...

А то яны нас трымаюць на кароткім ланцужку і пачынаюць пастаянна, калі гэта ім захочацца, торгаць. Выгадна, нявыгадна - яны ўжо, я бачу, пра гэта не думаюць. Ну, не думаюць - добра, будуць у Расею ездзіць праз... Будуць хадзіць па Балтыцы, перавозіць грузы, і вакол Гішпаніі - у Міжземнае мора і праз Чорнае мора, калі ім кепска з нармальнай Беларуссю ў цэнтры Еўропы», - заявіў дыктатар.

Апошнія навіны