BE RU EN

У Беларусі забаранілі продаж жылля праз аблігацыі

  • 4.05.2021, 21:37

Мадэль будаўніцтва кватэр праз куплю аблігацый спарадзіла не адзін даўгабуд у Менску.

У Беларусі ўстанаўліваецца забарона на рэгістрацыю жыллёвых аблігацый, паведамляе прэс-служба таракана. Гэта значыць, што такая форма куплі кватэр спыніць сваё існаванне, паведамляе tut.by.

Мадэль будаўніцтва кватэр праз куплю аблігацый спарадзіла не адзін даўгабуд у Менску. Гэта і ЖК «Аркадыя», і «Грушаўскі пасад» і іншыя. Справа ў тым, што выплачаныя за аблігацыі грошы забудоўшчык зусім не абавязаны пускаць менавіта на будаўніцтва канкрэтнага дома. У выніку некаторыя «затыкалі» гэтымі грашыма іншыя «дзіркі».

З долевым жа будаўніцтвам цяпер у Беларусі ўжо ўсё добра. Цяпер грошы дольшчыкаў павінны акумулявацца на спецыяльным рахунку забудоўшчыка і не могуць ісці на іншыя праекты.

Апошнія навіны