BE RU EN

Над Менскам заўважылі вайсковыя самалёты і гелікаптэры

  • 4.05.2021, 20:30

Відэафакт.

Чытачы tut.by дасылаюць відэа з самалётамі і гелікаптэрамі, якія ляцяць над рознымі раёнамі Менска. Вось як яны выглядалі.

На відэа можна ўбачыць пабудову самалётаў, якія нагадваюць вучэбна-баявыя Аэра Л-39 «Альбатрос», а таксама гелікаптэры, падобныя на Мі-8 і Мі-24. Тэхніка ляцела на невялікай вышыні.

Журналісты звярнуліся па каментар у Міністэрства абароны, каб даведацца, з чым звязана такое перасоўванне паветранай тэхнікі. У ведамстве паведамілі, што інфармацыя будзе апублікаваная заўтра ў афіцыйных крыніцах.

Апошнія навіны