BE RU EN

Лукашэнка пазбавіў званняў больш за 80 былых вайскоўцаў

  • 4.05.2021, 18:11

Таракан трасецца ад страху.

Таракан падпісаў указ, якім больш за 80 былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў пазбаўленыя воінскіх і спецыяльных званняў, паведамілі ў яго прэс-службе.

«У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі асобныя вайскоўцы і супрацоўнікі нагняталі пратэстныя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў сеціве Інтэрнэт экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў, публікавалі асабістыя звесткі дзяржаўных службоўцаў, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачваннямі, абразамі і пагрозамі ў іх адрас. Дыскрэдытуючы гонар і годнасць вайскоўца і супрацоўніка, праяўлялі знявагу дзяржаўных сімвалаў, выкідалі службовыя пасведчанні, здымалі пагоны, адмаўляліся ад выканання службовых абавязкаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны