BE RU EN

У Беларусі арыштавалі яшчэ траіх лекараў

  • 4.05.2021, 17:59

Калегі, сябры і знаёмыя занепакоеныя лёсам лекараў.

Тэлеграм-канал «Белыя Халаты» паведаміў пра затрыманні псіхолага Бяседзінай Вольгі, лекара-неўролага Аляксандра Цялегі, стаматолага-хірурга Сапуна Станіслава.

Вольга была затрыманая ў раёне Ангарскай 28 красавіка. У той дзень было затрымана блізу 10 чалавек.

Калегі, сябры і знаёмыя занепакоеныя лёсам Вольгі. Ім вядома, што 30.04.21 быў суд, аднак яго вынікі невядомыя, дзе знаходзіцца Вольга цяпер - незразумела. У даступных крыніцах інфармацыі пра затрыманых, звестак пра Вольгу не знайшлі.

Станіслаў працуе ў прыватных стаматалагічных клініках «Апрель» і «Доктор Смайл». Доктар выйшаў на вуліцу з дзіцем і праз пару хвілін вярнуўся дадому з натоўпам невядомых у цывільным, аддаў дзіця жонцы і быў вывезены.

Пазней высветлілася, што ён знаходзіцца на Акрэсціна. Што ставяць у віну лекару - пакуль невядома.

3 траўня ў Барысаве затрымалі лекара неўролага Аляксандра Цялегу. Паведамляюць, што ноччу яго збілі ў сваёй жа кватэры і павезлі ў СІЗА на іншы канец краіны - у Горадню.

Нагадваем, што вядомы лекар Андрэй Любецкі даў інтэрв'ю менш чым за дзень да таго, як яго забралі пасля ператрусу.

Апошнія навіны