BE RU EN

У больш чым 10 краінах стартавалі вайсковыя вучэнні NATO Defender Europe

  • 4.05.2021, 17:33

У вучэннях бяруць удзел больш за 30 тысяч вайскоўцаў.

У больш чым дзясяці дзяржавах стартавалі вучэнні войскаў краін NATO Defender Europe 21, паведамляе агенцтва «Анадолу».

У вучэннях бяруць удзел больш за 30 тысяч вайскоўцаў з 27 краін свету на 30 палігонах.

Паводле інфармацыі камандавання Наземных войскаў ЗША ў Еўропе, у Defender Europe 21 бяруць удзел значная колькасць вайскова-паветраных і вайскова-марскіх сіл ЗША.

У вучэннях задзейнічаныя асноўныя наземныя і марскія маршруты, якія злучаюць Еўропу, Азію і Афрыку.

Будуць задзейнічаныя новыя высокатэхналагічныя магчымасці, уключаючы сродкі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, а таксама сродкі брыгад падтрымкі сіл бяспекі ЗША і нядаўна адноўленага пятага армейскага корпуса.

Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі паведаміў, што вучэнні скончацца ў чэрвені перадыслакацыяй сіл і тэхнікі, якія базуюцца ў Злучаных Штатах.

Апошнія навіны