BE RU EN

«Карася ловяць вёдрамі»

  • 4.05.2021, 16:30

Рыбакі б'юць трывогу: у Берасцейскім раёне на вадаёме гіне рыба.

Увагу да інцыдэнту прыцягнуў аўтар YouTube-канала «Рыбалоўныя прыгоды». Вадаём размяшчаецца на поўнач ад аграгарадка Вялікія Матыкалы і належыць да тэхнічных рэзервуараў мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Нягледзячы на гэта, тут часта збіраюцца рыбакі з Берасця і суседніх вёсак, каб бясплатна палавіць карася, піша сайт tut.by.

Аднак у траўні гэтага года аматараў рыбалкі чакала расчараванне. На відэа, апублікаваным на канале «Рыбалоўныя прыгоды», відаць, што на беразе вадаёма ляжаць дохлыя карасі. Там жа стаіць некалькі пластыкавых вёдзер, запоўненых рыбай.

- Мясцовыя жыхары спрабуюць сакам нешта вылавіць, што яшчэ жывое. Чаек поўна. Сітуацыя невясёлая. Дохлыя карасі паўсюль, - пракаментаваў аўтар роліка.

Старшыня Матыкалскага сельвыканкама Уладзімір Леташкоў запэўніў, што ніякіх аварый на тэрыторыі сельскагаспадарчага прадпрыемства, да якога належыць вадаём, не адбылося.

- Там няма вадаёмаў, прыдатных для рыбалкі. Там усе тэхнічныя вадаёмы, - паведаміў Уладзімір Мікалаевіч.

Паводле інфармацыі рэдакцыі, для таго, каб высветліць абставіны здарэння, на месца выязджалі спецыялісты прыродаахоўнай інспекцыі.

Апошнія навіны