BE RU EN

СМІ даведаліся пра пастанову Мелінды Гейтс адмовіцца ад аліментаў пры разводзе

  • 4.05.2021, 16:06

Біл Гейтс і ягоная жонка наважыліся развесціся праз 27 гадоў.

Мелінда Гейтс не будзе прэтэндаваць на аліменты пры разводзе з заснавальнікам Microsoft Білам Гейтсам, піша TMZ (пераклад rbc.ru) са спасылкай на яе заяву пра развод, копія якога патрапіла ў распараджэнне выдання.

Згодна з TMZ, у сваёй заяве яна не просіць ніякай падтрымкі з боку мужа і просіць суд прызнаць іх шлюб «незваротна скасаваным». Усе маёмасныя пытанні Мелінда Гейтс просіць суд разглядаць згодна з пагадненнем аб асобным пражываннi.

Сам кантракт аб асобным пражываннi не ўключаны ў заяву пра развод, аднак з дакументаў вынікае, што пара ўжо нейкі час пражывала асобна і ўрэгулявала раней падпісаным юрыдычным пагадненнем усе маёмасныя пытанні. Біл Гейтс падпісаў заяву аб далучэнні да гэтага дакумента, што азначае, што ён падтрымлівае скасаванне шлюбу.

Пра тое, што Біл і Мелінда Гейтс наважыліся развесціся праз 27 гадоў у шлюбе, заснавальнік Microsoft паведаміў раней у Twitter. З ягоных слоў, на гэты крок яны пайшлі «пасля доўгіх разважанняў і вялікай працы над стасункамі».

Біл Гейтс пазнаёміўся з будучай жонкай на прэс-брыфінгу Microsoft у 1987 годзе. На той момант Мелінда насіла прозвішча Фрэнч і працавала ў кампаніі на пасаде мэнэджара аддзела продажаў. У 1994 годзе пара ажанілася на Гаваях, пасля чаго Мелінда сышла з кампаніі і засяродзілася на дзецях і сям'і. У шлюбе ў іх нарадзіліся трое дзяцей - дочкі Джэніфер і Фібі і сын Роры, усе яны ўжо дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Апошнія навіны