BE RU EN

Моцны вецер у Берасцейскай вобласці валіць дрэвы і псуе білборды

  • 3.05.2021, 11:08

І супакойвацца не плануе.

Моцны вецер у Берасцейскай вобласці валіць на дарогі дрэвы і ламае рэкламныя канструкцыі.

Вецер узмацніўся ў другой палове дня нядзелі. Да ночы парывы дасягалі 22-23 м/с. У цэнтры і мікрараёнах Берасця вецер валіў дрэвы. Так, на вуліцы Ясеневай бяроза ўпала на плот прадпрыемства, пашкодзіўшы адную секцыю, паведамляе партал BrestCITY.

На вуліцах Маскоўскай і Махнавічы пашкоджаны білборды.

На вуліцы Астроўскага дрэва ўпала прама на праезную частку. Галінкі закранулі прыпаркаваны ля краю дарогі аўтамабіль.

У Баранавічах вецер паваліў дрэва на тэрыторыі дзіцячага садка №21. На шчасце, пацярпелых няма. Камель толькі змяў адну секцыю паркана, піша Intex-press.

З наступствамі непагадзі зараз разбіраюцца спецыялісты. Прагноз на гэты тыдзень несуцяшальны. У панядзелак вецер не аціхне. Парывы будуць дасягаць 19 м/с. У аўторак, сераду і чацвер таксама абяцаюць моцны вецер.

Апошнія навіны