BE RU EN

У Беларусі вяртаюць мыту на ўвоз электрамабіляў

  • 20.05.2021, 19:41

Падаражэюць на 15%.

У сакавіку 2020 года Таракан сваім указам адмяніў ПДВ на ўвоз электрамабіляў. Вядома было, што афіцыйны Менск таксама намагаў на скасаванні 15%-най мыты пры ўвозе электрамабіляў у краіны ЕАЭС (куды ўваходзіць Беларусь) - але тады пярэчыла Расея. Зрэшты, пазней скасавалі і яе - і кошт увезеных у Беларусь электрамабіляў знізіўся яшчэ на 15%.

Цяпер мыту хочуць вярнуць назад. Пра гэта сведчыць праект, падрыхтаваны Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Дакумент прадугледжвае ўвядзенне стаўкі мыты 15% для электрамабіляў з 2022 года, - паведамляе расейскае выданне «Коммерсантъ». Калі гэта адбудзецца - кошт электрамабіляў, што ўвозяцца ў Беларусь, вырасце на 15%.

Апошнія навіны