BE RU EN

«Беларускі кейс» падаюць у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе

  • 18.05.2021, 21:46

19 траўня ў Гаагу пададуць дакументы пра злачынствы беларускага рэжыму.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку заснавальнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін.

"На падставе артыкула 15 Рымскага Статута, кожны чалавек, група або арганізацыя можа даць інфармацыю пра абвінавачванне ў злачынствах або патэнцыйных злачынствах Міжнароднаму крымінальнай суду. Інфармацыя падаецца ў офіс пракурора ICC.

Матэрыял пра злачынствы беларускіх уладаў будзе пададзены Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе заўтра, 19 траўня. Гэты кейс заснаваны на сведчаннях сотняў ахвяраў, а таксама задакументаваных доказах, аўдыявізуальных доказах, расследаваннях "у полі" і інфармацыі з адкрытых крыніцаў", – піша ён.

Матэрыялы дадуць міжнароднае партнёрства ў правах чалавека (IPHR), Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, адвакацкая арганізацыя "Global Diligence" і арганізацыя "Truth Hounds".

Сведкай пры падачы дакументаў будзе Наталля Каляда, жонка Мікалая Халезіна і сузаснавальніца "Свабоднага тэатра".

Апошнія навіны