BE RU EN

Крыпта-мільярдэр Бутэрын знішчыў токены Shiba Inu амаль на $ 7 млрд

  • 18.05.2021, 21:09

Раней ён стаў самым маладым крыпта-мільярдэрам у свеце.

Расейска-канадскі праграміст Віталь Бутэрын, стваральнік крыптавалюты Ethereum знішчыў большую частку падораных яму токенаў Shiba Inu. Пра гэта паведаміла біржа крыптавалютаў Coindesk 17 траўня.

Бутэрын адправіў токены на няісны адрас позна ўвечары ў нядзелю, 16 траўня. У выніку гэтага электронныя грошы вывелі з звароту.

Праграміст растлумачыў, што "надумаў спаліць" 90% токенаў Shiba, якія знаходзіліся ў ягоным публічным гаманцы. Рэшту ён плануе накіраваць на дабрачыннасць. Кошт знішчаных Бутэрыным манетаў Coindesk ацаніла на $ 6,7 млрд.

Біржа адзначыла, што стваральнікі Shiba Inu перавялі на гаманец заснавальніка Ethereum палову ўсіх выпушчаных манетаў для "маркетынгавага ходу".

У тлумачальнай запісцы Бутэрын папрасіў стваральнікаў крыптавалютаў не прысылаць токены не яму, а дабрачынным арганізацыям.

Навіны пра знішчэнне токенаў Shiba не мелі істотнага ўплыву на кошт крыптавалюты, напісала Coindesk. Кошт манеты перавысіў адзнаку $ 0,00001880, але потым апусціўся прыкладна да $ 0,000016 і з тых часоў не змяняўся.

Апошнія навіны