BE RU EN

У цэнтральным офісе tut.by па-ранейшаму адбываецца ператрус

  • 18.05.2021, 19:15

Апублікаваныя спісы затрыманых.

У цэнтральным офісе tut.by па-ранейшаму адбываецца ператрус. Супрацоўнікі, якія раніцай прыйшлі на працу, не выходзяць на сувязь.

У галоўнай рэдактаркі парталу Марыны Золатавай ператрус прайшоў дома, яе адвезлі ў ДФР.

Аператыўнікі прыходзілі і да іншых супрацоўнікам кампаніі. У некаторых рэдактараў канфіскавалі тэхніку, але яны знаходзяцца на волі ў статусе сведак.

Паводле апошняй інфармацыі затрыманыя:

– генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна

– галоўная бухгалтарка Анжэла Асад

– намесніца бухгалтаркі Марыя Новік

– намесніца дырэктаркі Ірына Рыбалка

– дырэктарка персаналу Надзея Адамовіч

– намеснік галоўнага рэдактара Максім Гайко

– журналістка Алена Талкачова

– інжынер-праграміст Віталь Каліноўскі

– бізнэс-аналітык Вадзім Трусаў

– кіраўніца аддзела маркетынгу Ганна Заяц

– кіраўніца аддзела продажаў Марына Кушнярэвіч

– мэнэджар Андрэй Аўдзееў

Таксама невядома, дзе знаходзяцца журналісты, якія яшчэ раніцай прыехалі асвятляць падзеі каля офіса tut.by. Няма сувязі з Аляксандрам Чарнухам (Onliner), Арцёмам Маёравым ("Беларусы і рынак") і Аленай Доўнар.

У міліцыі журналістам Onliner.by адказалі, што ні ў адным са сталічных РУУС іх няма. У ДФР і СК інфармацыяй не маюць.

Апошнія навіны