BE RU EN

Пастаўкі цукру з Беларусі ў Расею істотна зменшыліся

  • 18.05.2021, 17:59

Расейскія ўлады спрабуюць спыніць рост коштаў.

Звесткі Белстата што да замежнага гандлю паказваюць, што пастаўкі цукру з Беларусі ў Расею ў фізічным аб'ёме істотна знізіліся. Калі ў чацвёртым квартале 2020-га экспартавана больш за 49,59 тысяч тон, то ў студзені - сакавіку года цяперашняга - толькі блізу 29 тысяч тон, паведамляе officelife.media.

Аднак статыстыка адлюстроўвае і істотны рост коштаў цукру. Напрыклад, у першым квартале 2020 года ў Расею пастаўлена амаль 48,7 тысячы тон прадукту амаль на $13,9 млн. Цяпер пры нашмат меншым аб'ёме (гл. вышэй) кошт экспарту роўны больш за $15,5 млн.

Графік ніжэй паказвае памесячна дынаміку паставак беларускага цукру ў Расею ў студзені - сакавіку гэтага года. У зімовыя месяцы быў адносны спад, а ў сакавіку – пад’ём. Як паведамлялася, гэта адбываецца на фоне спробаў расейскіх уладаў спыніць рост коштаў цукру і пастановы ЕАЭС аб часовым скасаванні падаткаў.

ГРАФІК З САЙТА: OFFICELIFE.MEDIA

Апошнія навіны