BE RU EN

Юлія Чарняўская знаходзіцца пад канвоем у менскай лякарні

  • 18.05.2021, 15:45

У яе праблемы з сэрцам.

Як стала вядома праваабаронцам з «Вясны», удава заснавальніка tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская знаходзіцца ў адной з менскіх лякарняў. У яе праблемы з сэрцам. Юлія Чарняўская знаходзіцца пад канвоем.

Нагадаем, сёння ўранку ў офіс tut.by, да рэдактараў выдання і ў рэдакцыю av.by прыйшлі сілавікі з ДФР. Камітэт дзяржаўнага кантролю завіў БелТА, што распачатая крымінальная справа. Службовых асоб партала абвінавачваюць нібыта ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў».

«18 траўня ў дачыненні да службовых асоб ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» распачатая крымінальная справа паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва значнай суме)», - паведамілі ў КДК.

Сайт tut.by на гэты момант заблакаваны.

Апошнія навіны