У Менску з'явілася чарга па прышчэпку ад каранавіруса
- 18.05.2021, 15:17
Фотафакт.
У Менску з'явілася чарга па прышчэпку ад каранавіруса, якую паабяцалі зрабіць усім ахвотным на форуме «Ахова здароўя Беларусі - 2021». Мабільны пункт арганізаваны проста на вуліцы. Побач з ім - крэслы, дзе могуць пачакаць тыя, хто ўжо прышчапіўся, паведамляе tut.by.
Яшчэ да пачатку работы пункта па прышчэпку сталі выбудоўвацца чэргі. Стаяць на вуліцы некаторым давялося больш за гадзіну.
Графік працы форума: 18, 19 і 20 траўня - з 10.00 да 18.00, 21 траўня - з 10.00 да 14.00. Па другі ўкол трэба будзе прыйсці ў 1-ую Цэнтральную раённую клінічную паліклініку.