BE RU EN

Паўночная Македонія высылае расейскага дыпламата

  • 18.05.2021, 15:14

Амбасадару РФ уручылі ноту ў МЗС краіны.

Паўночная Македонія высылае дыпламата з Расеі. Пра гэта паведамляе makfax.com.mk.

Паведамляецца, што амбасадар РФ быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Македоніі 14 траўня - яму была ўручаная нота аб тым, што дыпламат павінен пакінуць краіну цягам сямі дзён.

22 красавіка Чэхія заявіла пра высылку амаль усіх дыпламатаў Расеі з краіны пасля скандалу з дачыненнем да выбухаў на чэшскіх вайсковых складах ГРУ РФ.

На знак салідарнасці з Чэхіяй аб высылцы дыпламатаў РФ абвясцілі Літва, Латвія, Эстонія і Славаччына.

Пазней Баўгарыя таксама выслала расейскага дыппрадстаўніка.

Апошнія навіны