У карыстальнікаў mail.tut.by перастала працаваць электронная пошта
- 18.05.2021, 12:31
Доступ да яе можа быць заблакаваны.
Чытачы сайта Charter97.org у Беларусі паведамляюць пра праблемы з доступам да электроннай пошты на mail.tut.by.
Доступ да яе можа быць заблакаваны.
Нагадаем, сёння раніцай у офіс tut.by, да рэдактараў выдання і ў рэдакцыю av.by прыйшлі сілавікі з ДФР. Камітэт дзяржаўнага кантролю завіў БелТА, што распачатая крымінальная справа. Службовых асоб партала абвінавачваюць нібыта ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў».
«18 траўня ў дачыненні да службовых асоб ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» распачатая крымінальная справа паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва вялікай суме)», - паведамілі ў КДК.
Сайт tut.by цяпер заблакаваны.
Сузаснавальнік tut.bу Кірыл Валошын пацвердзіў, што дамен партала заблакаваны ў Беларусі.