BE RU EN

Бел-чырвона-белы сцяг трапіў у калыску Амерыканскай рэвалюцыі

  • 18.05.2021, 12:29

Нашу нацыянальную святыню пранеслі па «Сцежцы Свабоды».

Падарожжа нацыянальнага сцяга па ЗША прадаўжаецца, паведамляе ТГ-канал «Баста!».

«Нарэшце наш БЧБ сцяг трапіў у калыску Амерыканскай рэвалюцыі - у Бостан, Масачусэтс!

Пасля перадачы сцяга ад беларусаў штата Нью-Гэмшыр, сцяг пранеслі па «Сцежцы Свабоды» (The Freedom Trail) – знакамітым маршруце, які праходзіць праз гістарычныя месцы, звязаныя з барацьбой за незалежнасць ЗША. Мы верым, што разам пройдзем і нашай, беларускай, сцежкай да свабоднай і незалежнай Беларусі!», - распавялі прадстаўнікі беларускай дыяспары ЗША.

Апошнія навіны