BE RU EN

Не стала аўтара праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара

  • 18.05.2021, 10:30

Станіславу Гусаку быў 71 год.

17 траўня, не дажыўшы да свайго 72-годдзя 12 дзён, пасля інсульту памёр у шпіталі вядомы беларускі грамадскі дзеяч Станіслаў Гусак. Пра гэта сайту Charter97.org паведаміла ягоная дачка.

У Беларусі ён быў вядомы як аўтар ідэі і канцэптуальнай распрацоўкі праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара (праект, які на думку БНФ мог пазбавіць Украіну, Беларусь і краіны Балтыі ад энэргетычнай залежнасці ад Расеі).

Таксама Станіслаў Рыгоравіч стаяў ля вытокаў заснавання Беларускага народнага фронту, быў намеснікам старшыні Аб'яднанай дэмакратычнай партыі (пасля - АГП);

Станіслаў Гусак з'яўляўся аўтарам шэрагу актуальных артыкулаў, якія друкаваліся ў Беларусі і за мяжой. Адрозніваўся актыўнай жыццёвай пазіцыяй, неаднаразова станавіўся героем журналісцкіх матэрыялаў розных выданняў у рубрыках «Беларус тыдня», «Зорка тыдня».

Апошнія навіны