BE RU EN

У Бразіліі наймацнейшая паводка за апошнія сто гадоў

  • 17.05.2021, 21:54

Людзі перасоўваюцца на каноэ.

У Бразіліі самая моцная паводка за апошнія сто гадоў. Пра гэта паведамляе ТСН у панядзелак, 17 траўня.

Моцныя дажджы ў найбуйнейшым штаце краіны - Амазонас - прывялі да павелічэння ўзроўню вады ў рэках. У дваццаці муніцыпалітэтах абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі - там падтопленыя цэлыя раёны, дамы і вуліцы. Мясцовыя жыхары перасоўваюцца на лодках і каноэ.

З наступствамі паводкі сутыкнуліся ўжо 350 тысяч чалавек - яны альбо эвакуяваліся, альбо захраслі ў раёнах, адрэзаных вадой ад цывілізацыі.

Непагадзь прымушае бразільскіх лекараў дастаўляць вакцыны лодкамі - ад дому да дому.

Апошнія навіны