У свеце фіксуюць зніжэнне захворвання на COVID-19
- 17.05.2021, 21:31
Другі тыдзень запар прырост новых выпадкаў каранавіруса зніжаецца.
У свеце колькасць новых выпадкаў COVID-19 і смерцяў ад каранавіруса зніжаецца другі тыдзень запар, але пра заканчэнне пандэміі казаць яшчэ рана. Пра гэта заявіў гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус на брыфінгу ў панядзелак, 17 траўня, паведамляе korrespondent.net.
«Сітуацыя ў многіх краінах працягвае выклікаць занепакоенасць», - адзначыў Гебрэесус, дадаўшы, што «да завяршэння пандэміі яшчэ далёка», бо пандэмія «не завершыцца, пакуль яна не завершыцца паўсюдна».
Таксама Гебрэесус падзякаваў донарам за фінансаванне плана рэагавання на пандэмію ў 2020 годзе.
«Разам з тым план на 2021 год недафінансаваны», - падкрэсліў Гебрэесус, указаўшы, што гэта абмяжоўвае магчымасці для рэагавання САЗ на «гарачыя пункты, што ўзнікаюць».
«САЗ тэрмінова мае патрэбу ў фінансаванні існага плана рэагавання, што дазволіць нам пашырыць падтрымку краінам», - рэзюмаваў Гебрэесус.
У сваю чаргу ЗША выявілі мінімальны прырост колькасці выпадкаў COVID-19 з чэрвеня - напярэдадні выявілі 16 864 новыя выпадкі захворвання і 262 смяротныя зыходы.
Агулам з пачатку пандэміі ў ЗША выявілі амаль 33 мільёны заражаных, памерлі амаль 586 тысяч пацыентаў з COVID-19.
Нагадаем, што ў Еўразвязе траціна насельніцтва прышчапілі ад COVID-19. Краіны ЕЗ плануюць прывесці вакцынацыю ад каранавіруса для 70% дарослага насельніцтва на працягу ліпеня.