BE RU EN

Менская паліклініка пачынае выдаваць сертыфікаты пра вакцынацыю ад COVID-19

  • 17.05.2021, 20:48

У Беларусі прышчэпку ад COVID-19 робяць расейскай і кітайскай вакцынай.

32-я гарадская паліклініка Менска з 18 траўня пачынае выдаваць сертыфікаты аб праведзенай вакцынацыі ад COVID-19, паведамляецца на сайце ўстановы.

«Сертыфікат выдаецца платна асобам, якія прайшлі вакцынацыю ў 32-й паліклініцы, на патрабаванне (у выпадку выезду за межы Рэспублікі Беларусь на працягу года з моманту другой вакцынацыі)», - гаворыцца ў паведамленні.

Каб атрымаць сертыфікат, трэба запісацца ў стале даведак або праз кол-цэнтр: (+37517) 277-19-53, (37533) 905-24-40, (+37529) 695-24-40. Наведвальнік павінен мець пры сабе пашпарт, даведку пра вакцынацыю, выдадзеную 32-й паліклінікай, і чэк аб аплаце. Дакументы аб выездзе за мяжу не патрэбныя. Замовіць сертыфікат таксама можна праз заяўку на сайце.

Нагадаем, што ў Беларусі прышчэпку ад COVID-19 робяць расейскай і кітайскай вакцынай.

Апошнія навіны