BE RU EN

Ілан Маск зноў абваліў курс біткойна адным допісам

  • 17.05.2021, 20:40

Пасля допісу Маска біткойн упаў на 10%.

Бізнэсовец пракаментаваў допіс аб продажы кампаніяй Tesla біткойн-актываў.

Заснавальнік кампаній SpaceX і Tesla, амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск зноў адным допісам у Twitter справакаваў падзенне кошту біткойна. Увагу на гэта 17 траўня звярнула агенцтва Bloomberg.

16 траўня карыстальнік Mr. Whale напісаў, што ўладальнікі біткойнаў у наступным квартале могуць расчаравацца, даведаўшыся пра продаж кампаніяй Tesla біткойн-актываў.

Маск пракаментаваў гэты допіс словам «сапраўды». Далейшае ўдакладненне пра тое, што Tesla пакуль нічога не прадала, не дапамагло.

Пасля гэтага допісу біткойн упаў на 10% за выхадныя, дасягнуўшы новага трохмесячнага мінімуму. Паводле звестак сэрвісу CoinDesk, 16 траўня біткойн каштаваў $49 442, а пасля допісу Маска раніцай 17 траўня курс склаў $42 708. На 19.50 біткойн вырас у кошце да $43 009.

Апошнія навіны