BE RU EN

Фашызм у цэнтры Еўропы: «Палітычным» у беларускай калоніі нашываюць жоўтыя біркі

  • 17.05.2021, 20:34

Рэжым Лукашэнкі чакае трыбунал.

У шклоўскай калоніі «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі. Пра гэта напісаў у лісце палітвязень Вітольд Ашурак.

«Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць падстаў няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк. Гэта многае спрашчае», - цытуе яго ліст прэс-служба Руху «За свабоду».

Ашурак упэўнены, што ў нашых умовах будзе вельмі карысны досвед Другой сусветнай вайны. Як вядома, у час вайны жоўтыя зоркі нашывалі на адзенні габрэям.

Вітольд Ашурак быў асуджаны на пяць гадоў калоніі. Суд над ім быў закрытым.

ЛІСТ ВІТОЛЬДА АШУРКІ СА ШКЛОЎСКАЙ КАЛОНІІ
ФОТА: FACEBOOK.COM/PYX.BY

Апошнія навіны