BE RU EN

Названы імаверны пераможца «Еўравізіі»

  • 17.05.2021, 20:21

Букмекеры абралі новага імавернага пераможцу музычнага конкурсу.

Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце EuroINvision.

Лідарам названая Італія, якую прадставіць гурт Måneskin. Рокеры выступяць з песняй Zitti e buoni. На другім месцы апынулася Францыя, чыя кандыдатка Барбара Праві выканае кампазіцыю Voilà. Замкнула тройку Мальта і спявачка Дэстыні Чукуньера з песняй Je me cassе. Выканаўца ад Расеі Manizha размясцілася на 11-м радку.

У красавіку букмекеры вызначылі імаверных прызёраў песеннага конкурсу «Еўравізіі» ў 2021 годзе. Тады паведамлялася, што найбольшую імавернасць перамогі мае прадстаўніца Мальты, спявачка Дэстыні Чукуньера. Шанцы на яе трыумф ацанілі ў 18 адсоткаў. На другім месцы, на думку букмекераў, можа апынуцца швейцарскі музыка Джон Мухарэмай, таксама вядомы як Gjon's Tears, - у яго 13 адсоткаў. У французскай артысткі Барбары Праві - 11 адсоткаў. У першую пяцёрку фаварытаў конкурсу таксама ўвайшлі Італія і Балгарыя, яны набралі па 7 працэнтаў.

Апошнія навіны