BE RU EN

Радослаў Сікорскі: У Лукашэнкі перспектыва скончыць, як Мілошавіч або Караджыч

  • 16.05.2021, 21:47

Таракана чакае міжнародны трыбунал.

Былы міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі падзяліўся меркаваннем пра будучыню Лукашэнкі, паведамляе «Белсат».

- Якім вы бачыце будучыню Аляксандра Лукашэнкі ў гісторыі? Ён саступіў?

- Ведаеце... Калі ты пачнеш забіваць і красці, то цяжка адмовіцца ад улады. Нарэшце, вы можаце за гэта адказаць. І гэта тое, пра што такія дыктатары не думаюць на пачатку свайго шляху. А потым чыняць чарговыя злачынствы, каб не адказваць за папярэднія. Вось чаму гэта так складана. Ведаеце, калісьці была такая сістэма, што такім людзям давалі палац дзе-небудзь на поўдні Францыі - і яны да канца сваіх дзён жылі ў раскошы. І сёння ў нас ёсць міжнародны трыбунал пакаранняў. І перспектыва скончыць, як Мілошавіч або Караджыч.

Апошнія навіны