BE RU EN

Колькі спадарожнікаў запусціў Ілон Маск для інтэрнэту?

  • 16.05.2021, 20:27

Лічба дня.

Сёння кампанія SpaceX, заснаваная Ілонам Маскам, чарговым разм запусціла ракету-носьбіт Falcon 9 з 52 спадарожнікамі для праекта глабальнага Інтэрнэту Starlink. Усяго на арбіце цяпер знаходзяцца больш за 1600 такіх апаратаў, паведамляе ferra.ru.

Варта адзначыць, што ў канкурэнтаў Starlink пакуль на арбіту запушчаная значна меншая колькасць спадарожнікаў. Напрыклад, у праекта OneWeb налічваюцца 182 апараты з 648. У будучыні SpaceX можа запусціць яшчэ 1197 спадарожнікаў, але і гэта не мяжа.

Апошнія навіны