BE RU EN

У Ізраілі абрынулася трыбуна сінагогі, дзе было мноства людзей

  • 16.05.2021, 20:04

Дзясяткі чалавек атрымалі траўмы.

У Ізраілі ў сінагозе паселішча Гіват-Зеэў абрынулася трыбуна. На ёй знаходзілася шмат людзей, як мінімум 50 атрымалі раненні.

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

У паліцыі паведамілі, што ў сінагозе ў гэты час знаходзіліся больш за 600 чалавек. На відэа бачна, як падлога або трыбуна пад натоўпам руйнуецца. Паводле звестак медыкаў, 50-60 чалавек атрымалі траўмы лёгкай цяжкасці, прынамсі двое маюць сур'ёзныя раненні.

Апошнія навіны