BE RU EN

Беларусы Кіева падтрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» і студэнтаў

  • 16.05.2021, 18:07

Фотафакт.

Беларусы Кіева штотыднёвую акцыю прысвяцілі палітзняволеным актывістам «Еўрапейскай Беларусі» і беларускім студэнтам, паведамляе «Баста!»

Таксама ўдзельнікі акцыі асобна падзякавалі валанцёрам, якія сваёй тытанічнай працай дапамагаюць сем'ям палітвязняў, дапамагаюць збіраць прадуктовыя пасылкі і падтрымліваюць ва ўсякай сітуацыі.

«Сёння мы таксама збіралі подпісы за прысваенне скверам у Кіеве назваў нацыянальных герояў і культурных дзеячаў Беларусі.

Дзякуй валанцёрам за іх працу! Жыве Беларусь!», - пішуць удзельнікі акцыі.

Апошнія навіны