BE RU EN

Газа выпусціла па Ізраілю 2900 ракет

  • 16.05.2021, 17:20

Пра гэта заявіла Армія абароны Ізраіля.

Па тэрыторыі Ізраіля з Газы ХАМАС выпусціў 2900 ракет. Пра гэта заявіла Армія абароны Ізраіля ў Twitter у нядзелю, 16 траўня.

Ізраільскае войска паказала відэа з кватэры, куды трапіла палесцінская

ракета, якую не збіў Жалезны купал.

«Гэта шкода, прычыненая ізраільскаму дому ўсяго адной з 2900 ракет ХАМАС, выпушчаных з Газы па Ізраілю. Ізраільцяне зазнаюць напады. Мы прадоўжым іх абараняць», - сказана ў паведамленні.

Апошнія навіны