BE RU EN

Расейская чэмпіёнка свету ў боксе прысвяціла сваю перамогу беларускім «воінам святла»

  • 16.05.2021, 12:17

Ганна Левіна выйшла на тытульны бой у нашых нацыянальных колерах.

Расейская чэмпіёнка свету ў боксе Ганна Левіна прысвяціла сваю перамогу беларусам. Тытульны бой Ганны Левінай адбыўся 15 траўня. Ганна пастанавіла выйсці ў нашых нацыянальных колерах і перамогу прысвяціць беларусам, паведамляе тэлеграм-канал «Хартыя 97%».

«Усім воінам святла, усім воінам міру, усім воінам дабра.

Мы за любоў! Мы за Ганну Левіну!» – пракаментавала ўчынак чэмпіёнкі спявачка Анжаліка Агурбаш.

Апошнія навіны