BE RU EN

Нямецкія ўніверсітэты спыняць супрацоўніцтва з БДУ праз парушэнне правоў студэнтаў

  • 16.05.2021, 10:44

Прафзвяз GEW накіраваў афіцыйны ліст да кіраўніцтва ВНУ і Міністэрства адукацыі.

Нямецкія ўніверсітэты спыняць супрацоўніцтва з БДУ. Пра гэта папярэдзіў нямецкі прафзвяз GEW у сваім афіцыйным лісце да кіраўніцтва БДУ, Міністэрства адукацыі і адміністрацыі Лукашэнкі, паведамляе Свабодны прафзвяз супрацоўнікаў БДУ.

Старшыня GEW Марліс Тэпе звяртае ўвагу на перашкоды дзейнасці Свабоднаму прафзвязу БДУ, пераслед і незаконныя звальненні чальцоў прафзвязу ў БДУ.

Кіраўніцтва і чальцы нямецкага прафзвязу ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі і гатовыя ўжываць дадатковыя захады для абмежавання супрацоўніцтва з установамі ды іх прадстаўнікамі, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.

Цяпер у БДУ ёсць праграмы супрацоўніцтва з 19 універсітэтамі Нямечынны. Ва ўсіх гэтых універсітэтах ёсць структуры прафзвязу GEW.

Апошнія навіны