BE RU EN

Медыкі высветлілі, як сон уплывае на працу сэрца

  • 15.05.2021, 21:41

На думку даследчыкаў, для сэрца ідэальны сон працягласцю 7 гадзін.

Навукоўцы з Паўднёвай Карэі папярэджваюць: людзі, якія спяць занадта шмат ці занадта мала, маюць больш жорсткія сасуды і адклады кальцыю на сценках асноўных артэрый. Адклады кальцыю ўзнікаюць задоўга да першых сімптомаў сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Чым больш адкладаў на сценках сасудаў - тым большая рызыка інфаркту міякарда, піша medicina.ua.

На думку даследчыкаў, для сэрца ідэальны сон працягласцю 7 гадзін. Людзі, якія спяць больш або менш, маюць больш прыкмет, якія паказваюць на развіццё сардэчна-сасудзiстых захворванняў у будучыні. Навукоўцы прааналізавалі звесткі больш за 47 тысяч людзей маладога і сярэдняга ўзросту. Яны выявілі:

- Людзі, якія спяць 5 і менш гадзін у дзень, маюць на 50% больш адкладаў кальцыю, чым людзі, якія спяць 7 гадзін.

- Людзі, якія спяць 9 і больш гадзін у дзень, маюць на 70% больш адкладаў кальцыю, чым людзі, якія спяць 7 гадзін.

- Людзі, якія спяць дрэнна, маюць на 20% больш адкладаў кальцыю, чым людзі, якія спяць моцна.

Падчас сну ў арганізме адбываюцца метабалічныя змены, вылучэнне гармонаў, аднаўленне органаў, у тым ліку, мозгу. Гэтыя працэсы ўплываюць на крывяны ціск, запаленне, стрэсавыя гармоны, узровень цукру ў крыві і іншыя фактары, якія могуць павялічваць рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Глыбокія фазы аказваюць танізавальнае ўздзеянне на сардэчна-сасудзістую сістэму, а адрэналін уяўляе сабой гармон стрэсу, які здольны звужаць крывяносныя сасуды для павышэння артэрыяльнага ціску і пашырае трахею.

Апошнія навіны