BE RU EN

Жыхары Магілёўшчыны атрымалі дзіўныя квітанцыі

  • 15.05.2021, 20:49

У мінулым месяцы падобныя памяткі атрымалі жыхары Менска.

Ад чытачоў tut.by з Магілёўскай вобласці прыходзяць паведамленні пра тое, што ў сваіх паштовых скрынях яны знаходзяць квітанцыі за красавік са спрэчнай інфармацыяй прапагандысцкага характару на абароце. Там, дзе звычайна размяшчаецца рэклама, гэтым разам плацельшчыкі камунальных паслуг выявілі нататку пра бел-чырвона-белы сцяг і вынікі дзіўнага сацыяльнага даследавання.

У прыёмнай дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Магілёўскай вобласці» журналістам патлумачылі, што рашэнне аб размяшчэнні той ці іншай інфармацыі на абароце квітанцый прымае вышэйстаячая арганізацыя - Міністэрства ЖКГ.

У мінулым месяцы, нагадаем, падобныя памяткі атрымалі жыхары Менска.

Некаторыя менчукі накіравалі пытанні камунальнікам і ў Менгарвыканкам наконт дзіўнай інфармацыі на квітанцыях. Некаторым прыйшлі адказы.

«Інфармацыя, што размешчаная на гэтых паведамленнях, носіць сацыяльны характар», - растлумачылі ў адказе за 26 красавіка ў Адзіным разлікова-даведачным цэнтры КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Менгарвыканкама».

«Ваша асабістае меркаванне, довады і прапановы ў пытанні размяшчэння інфармацыі на адваротным баку паведамленняў аб суме платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем прыняты да ведама», - гаворыцца ў адным адказе ЕРСЦ.

Апошнія навіны