BE RU EN

«Каралева прыгажосці» М'янмы далучылася да партызанскага руху супраць вайсковай хунты

  • 15.05.2021, 22:16

Яна заявіла, што будзе супраціўляцца ўсімі даступнымі спосабамі.

«Каралева прыгажосці» М'янмы Хтар Хтэт Хтэт далучылася да ўзброенага партызанскага руху супраць вайсковай хунты. Як паведамляе тэлеграм-канал «Баста!», пра гэта піша The Times са спасылкай на сацсетку дзяўчыны.

«Я буду супраціўляцца ўсімі даступнымі спосабамі», - напісала дзяўчына ў «Фэйсбуку».

У 2013 годзе Хтар Хтэт Хтэт прэзентавала М'янму на конкурсе прыгажосці Miss Grand International у Тайландзе.

Апошнія навіны