BE RU EN

Фотафакт: Праца над аднаўленнем касцёла ў Будславе працягваецца

  • 15.05.2021, 18:35

Ужо разабралі частку згарэлага даху.

Пасля пажару ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе працягваюцца рамонтныя работы: беларусы збіраюць сродкі на аднаўленне, а на месцы дапамагаюць валанцёры.

Частка згарэлага даху ўжо разабралі, паведамляе «Белсат».

13 траўня на месца прыбылі валанцёры-альпіністы, якія дапамагаюць разбіраць завалы на даху.

Нагадаем, што ў выніку пажару 11 траўня ў Будслаўскім касцёле над цэнтральным нефам быў цалкам знішчаны дах. Але вернікам і работнікам МНС удалося выратаваць іконы, кнігі і іншыя каштоўныя рэчы. Агонь не закрануў арган і алтар.

Дзяржаўныя органы цалкам забаранілі эксплуатацыю пацярпелага ад пажару будынка. Набажэнствы ў ім пакуль немагчымыя.

Каталіцкія біскупы заклікалі вернікаў дапамагчы аднавіць храм. Аналагічныя заклікі ў сацсетках распаўсюдзілі і вернікі. У выніку на дабрачынныя рахункі беларусы перавялі ўжо Br297 тысяч.

Апошнія навіны