BE RU EN

Старшыня Еўрапейскай рады: Спробы Расеі падзяліць ЕЗ ні да чаго не прывядуць

  • 15.05.2021, 17:10

Шарль Мішэль заклікаў РФ да захавання міжнароднага права.

Шарль Мішэль, які ўзначальвае Еўрапейскую раду, заклікаў Расею выконваць міжнароднае права. У запісе ў Twitter ён пракаментаваў пастанову ўладаў у Маскве апублікаваць спіс дзяржаў, якія атрымліваюць статус «недружалюбных». У ім ужо знаходзяцца ЗША, а з Еўрапейскага звязу - Чэхія, паведамляе «Польское радио».

Нагадаем, што Чэхія нядаўна апублікавала высновы расследавання, што агенты ГРУ правялі выбух на зброевым складзе ў 2014 годзе на Маравіі. Чэхія выправадзіла 18 расейскіх дыпламатаў, РФ у адказ забараніла ўезд і знаходжанне на сваёй тэрыторыі 20 прадстаўнікам Чэхіі.

Старшыня Еўрапейскай рады выказаў меркаванне, што рашэнне расейскіх уладаў, якое тычыцца «недружалюбных дзяржаў», з'яўляецца чарговым крокам, які абвастрае і ўскладняе дыпламатычныя стасункі.

«Але спробы падзяліць Еўрапейскі звяз ні да чаго не прывядуць. Поўная салідарнасць з Чэхіяй», - дадаў Шарль Мішэль, які заклікае Расею не парушаць Венскую канвецыю аб дыпламатычных дачыненнях.

У жэсце салідарнасці з Чэхіяй некаторыя краіны ЕЗ таксама выправадзілі расейскіх дыпламатаў, але яшчэ не было агульнага адказу Еўразвязу. Нягледзячы на тое, што Еўрапейскі парламент і шэраг краін, у тым ліку Польшча, выступаюць за ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі, такое рашэнне пакуль не прынятае.

Апошнія навіны