BE RU EN

«Не чапай студэнтаў!»: Сталічныя партызаны праводзяць акцыі салідарнасці

  • 15.05.2021, 12:59

Вуліцы Менска не маўчаць.

У Менску працягваецца судзілішча паводле «Справы студэнтаў».

Падчас працэсу ў судзе студэнтцы БДПУ Яне Арабейцы стала дрэнна, да яе змаглі выклікаць хуткую дапамогу.

Адвакатка Яны паведаміла, што ў дзяўчыны ёсць хранічныя праблемы з сэрцам, якія абвастрыліся ў зняволенні. Пакідаць яе ў СІЗА небяспечна. Нягледзячы на гэта, суддзя адхіліў хадайніцтва адваката аб пераводзе Яны пад хатні арышт толькі праз тое, што пракурор выказаўся супраць.

Вуліцы Менска пры гэтым не маўчаць: сталічныя партызаны праводзяць акцыі салідарнасці са студэнтамі, паведамляе ТГ-канал «Баста!».

Апошнія навіны