BE RU EN

Ва Украіне дапусцілі абмен кума Пуціна на патрыётаў, захопленых РФ

  • 15.05.2021, 12:52

Адпаведную пастанову можа прыняць толькі прэзідэнт Валадымыр Зэлэнскі.

Сакратар РНБА Аляксей Данілаў прапанаваў аднаго з лідэраў АПЗЖ Віктара Мэдвэдчука, сябра Лукашэнкі і кума Пуціна, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і крадзяжы дзяржаўных рэсурсаў, абмяняць на палітычных палонных Крамля. Пра гэта ён заявіў у эфіры ток-шоў «Свабода слова Савіка Шустэра».

Гэта можна будзе зрабіць у выпадку асуджэння палітыка, растлумачыў Данілаў. Аднак такую пастанову можа прыняць толькі прэзідэнт Валадымыр Зэлэнскі.

"Гэтую пастанову прымае прэзідэнт Украіны. Я думаю, што калі будзе такая магчымасць, то мы ахвотна гэта зробім", - дадаў Данілаў.

11 траўня СБУ прыйшла з ператрусам у дом і кантору Віктара Мэдвэдчука, аднак самога яго не заспелі. Мэдвэдчуку і ягонаму паплечніку з партыі Тарасу Козаку паведамілі пра падазрэнне ў трох эпізодах дзяржаўнай здрады і спробы рабавання нацыянальных рэсурсаў у акупаваным Крыме. Паводле звестак СБУ, Тарас Козак хаваецца ў Беларусі на «лячэнні».

13 траўня Пячэрскі суд адправіў Мэдвэдчука пад хатні арышт 24 гадзіны да 9 ліпеня. Суд абавязаў падазраванага здаць замежныя пашпарты, насіць электронны бранзалет і не кантактаваць з іншымі фігурантамі справы.

Апошнія навіны