BE RU EN

Мядзведзь з Беларусі перайшоў мяжу з Літвой і трапіў у аб'ектыў камеры

  • 15.05.2021, 10:57

Відэафакт.

Дзяржаўную мяжу паміж Беларуссю і Літвой перайшоў мядзведзь. Відэа з камеры назірання апублікавала Дзяржаўная памежная служба суседняй краіны.

На сваёй старонцы ў Facebook літоўскія памежнікі напісалі, што раніцай у сераду мядзведзь перасёк мяжу недалёка ад горада Швэнчэніс. Гэты момант зняла камера відэаназірання.

Увечары «парушальнік» вярнуўся назад у Беларусь.

Апошнія навіны