BE RU EN

Старшыні «Саюзу палякаў Беларусі» працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 5 месяцаў

  • 14.05.2021, 20:33

Анжаліку Борыс затрымалі ў Горадні 23 сакавіка.

Старшыня «Саюзу палякаў Беларусі», палітзняволеная Анжаліка Борыс застанецца пад вартай найбліжэйшыя 5 месяцаў. Такую пастанову прыняла Генпракуратура. Як паведамляе «Белсат», пра гэта паведамляе партал znadniemna.pl са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка ў Горадні. На яе склалі пратакол за арганізацыю «несанкцыянаванай масавай акцыі» і арыштавалі на 15 дзён. Потым атрымалася так, што яна стала фігуранткай крымінальнай справы за «распальванне варожасці». Генпракуратура пастанавіла падоўжыць ёй тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 5 месяцаў.

Разам з кiраўнiком арганiзацыi за кратамі знаходзяцца кіраўнік аддзялення СПБ у Ваўкавыску Марыя Цішкоўская, кіраўніца аддзялення ў Лідзе Ірэна Бярнацкая, сябра Галоўнай рады і журналіст Анджэй Пачобут і старшыня Форуму польскіх мясцовых ініцыятыў у Берасці Ганна Панішава.

Прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці лукашысты абвінавачваюць у «распальванні нацыянальнай варожасці» і «рэабілітацыі нацызму», за што ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны