BE RU EN

Ізраільскія ВПС атакавалі ўваход у тунэль баевікоў Хамаса: відэа

  • 14.05.2021, 20:20

Відэа атакі апублікавала прэс-служба Цахала.

Ізраільскія ВПС атакавалі 14 траўня шахту, што вядзе з паверхні ў тунэль Хамаса на поўдні сектара Газа. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Цахала, піша detaly.co.il.

Уваход наўмысна быў размешчаны побач з мячэццю і дзіцячым садком.

«Гэта яшчэ раз даводзіць, што тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС наўмысна размяшчае свае вайсковыя аб'екты сярод жылой цывільнай забудовы, - адзначылі ў армейскай прэс-службе. - Войска абароны Ізраілю прымае захады засцярогі, каб звесці да мінімуму магчымую шкоду цывільнаму насельніцтву падчас вайсковых дзеянняў».

Прэс-служба таксама апублікавала відэа самой атакі.

Апошнія навіны