BE RU EN

Самалёт «Белавія» праз абстрэлы паміж Палесцінай і Ізраілем не змог прызямліцца ў Тэль-Авіве

  • 14.05.2021, 14:57

Boeing сышоў на запасны аэрадром.

Рэйс авіякампаніі «Белавія» B2747 з Менска ў Тэль-Авіў павінен быў вылецець яшчэ напярэдадні вечарам - 13 траўня а 19:10, паведамляе kp.by.

Аднак у Ізраілі, куды павінен быў паляцець самалёт, не спыняюцца ракетныя ўдары. Таму ў мэтах бяспекі рэйс перанеслі на наступную раніцу - 14 траўня.

Boeing 737-800 вылецеў з Менска а 07:45. Аднак на падлёце да Ізраіля ён змяніў маршрут. Абмінуўшы Ізраіль і Палесціну, самалёт праляцеў побач з Тэль-Авівам і ў выніку аб 11:43 паспяхова прызямліўся ў горадзе Эйлаце - гэта на самым поўдні Ізраіля - на самай мяжы з Егіптам.

А праз 50 хвілін самалёт зноў узляцеў і ўзяў курс на Тэль-Авіў, дзе паспяхова прызямліўся.

Зваротны вылет, адпаведна, таксама затрымліваецца.

Апошнія навіны