BE RU EN

«Купалаўцы» пакажуць спектакль па п'есе Бертольда Брэхта

  • 14.05.2021, 12:35

Паглядзець яго можна будзе на YouTube.

Тэатральная група «Купалаўцы» сёння будзе граць спектакль «Страх» паводле п'есы Бертольда Брэхта «Страх і адчай Трэцяга Рэйху». Паглядзець яго можна будзе на YouTube.

У 1930-я гады Бертольт Брэхт быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства і вымушаны эміграваць.

Ягоную п'есу «Страх і адчай Трэцяга Рэйху» «Купалаўцы» апісваюць так: «Гэта падрабязнае апісанне механізмаў усталяванай сістэмы Брэхт напісаў на аснове сведчанняў відавочцаў і газетных нататак. Перапоўненыя турмы, квітнее прапаганда, людзі, якія не маюць права на ўласнае меркаванне, паўсюдная галеча і ўсеагульны ліпкі страх. Але чым страшнейшая хлусня, тым меншы яе плён. Тым хутчэй яна сябе зжарэ».

Апошнія навіны