BE RU EN

Да Зямлі набліжаецца астэроід большы за піраміду Хеопса

  • 14.05.2021, 12:32

Максімальнае збліжэнне адбудзецца менш, чым праз 40 хвілін.

Буйны астэроід 2015 KJ19, памеры якога, магчыма, перавышаюць вышыню піраміды Хеопса, наблізіцца да Зямлі 14 траўня. Пра гэта паведамляе выданне Express (пераклад - lenta.ru).

Паводле ягоных звестак, дыяметр астэроіда складае ад 88 да 200 метраў. На мінімальную дыстанцыю да Зямлі ён падыдзе а 13:04 паводле менскага часу. Аднак ён не нясе небяспекі, бо найбліжэйшы пункт траекторыі палёту будзе размяшчацца на адлегласці ў 15 разоў далейшай, чым ад Зямлі да Месяца.

У канцы красавіка паведамлялася, што спецыялісты НАСА будуць рыхтавацца да сутыкнення ўмоўнага астэроіда з Зямлёй. Маштабныя даследаванні правядуць навукоўцы Лабараторыі рэактыўнага руху (JPL), якая ўваходзіць у склад НАСА. Вучэнні дазволяць спецыялістам нацыянальнай управы і адпаведных арганізацый у іншых краінах выпрацаваць план, які дапаможа пазбегнуць сутыкненняў з нябеснымі целамі або мінімізаваць шкоду ад падобных інцыдэнтаў.

Апошнія навіны