BE RU EN

«Мур рухне!»: Калодзішчы падтрымалі Яўгена Афнагеля

  • 14.05.2021, 12:06

Фотафакт.

Як піша Telegram-канал «Баста!», у Калодзішчах прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

«Ідуць суды над нашымі суседзямі і сябрамі: Яўгенам Афанагелем і Аляксандрам Раентавым. Палігон-Калодзішчы ведае - мур турмы рухне!» - заявілі ўдзельнікі акцыі.

Нагадаем, у судзе Магілёўскай вобласці пачаўся разгляд крымінальнай справы Паўла Севярынца, актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, блогера Дзмітрыя Казлова («Шэры кот») і адміністратаркі тэлеграм-каналаў Ірыны Шчаснай.

Улады настолькі баяцца актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» і Паўла Севярынца, што зрабілі судзілішча закрытым. Няма ніякіх довадаў якой-небудзь іх віны. Крымінальная справа проста высмактаная з пальца.

Апошнія навіны