BE RU EN

Беларусы плацяць за паслугі больш за ўсіх сярод краін ЕАЭС

  • 14.05.2021, 10:46

З'явіліся звесткі пра інфляцыю ў гэтай сферы.

Рост коштаў на паслугі ў Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕАЭС) у сакавіку 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020 года паскорыўся ў Арменіі, Кыргызстане і Расеі. У Беларусі інфляцыя ў сферы паслуг захоўвалася на найбольш высокім узроўні сярод краін ЕАЭС (8,2%), пішуць naviny.online.

Пры гэтым рост коштаў на паслугі ва ўсіх краінах ЕАЭС быў ніжэйшы за агульны ўзровень інфляцыі, які склаў 6,7%. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў маніторынгу інфляцыі ў ЕАЭС, праведзенага дэпартаментам макраэканамічнай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведаміла прэс-служба ЕЭК.

Агулам у краінах ЕАЭС паскарэнне інфляцыі ў сферы паслуг у асноўным звязана з паслугамi ўстаноў культуры, пасажырскага транспарту (акрамя Беларусі і Казахстана), адукацыі (акрамя Беларусі і Казахстана), аховы здароўя (акрамя Расеі)

У Беларусі і Казахстане адбылося запаволенне росту коштаў паслуг пасажырскага транспарту, сувязі, адукацыі, санаторна-культурных і аздараўленчых устаноў.

У Казахстане на зніжэнне тэмпаў росту цэн на паслугі паўплывалі такія віды паслуг, як камунальныя і паслугі электразабеспячэння. У Беларусі рост коштаў на паслугі запаволіўся за кошт дынамікі цэн на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі.

Апошнія навіны